Шнарэвіч, У. … Я — крэпасць. Вяду бой = … I am Fortress. I am in Action = … Ici la forteresse. Continue a combattre = … Hier Festung. Kampfe weiter = … Aqui la fortaleza. Continuo el combate : [альбом] / Уладзімір Шнарэвіч. – Мінск : Беларусь, 1991. – 158, [1] с.
У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені – ліпені 1941 года — з’ява ўнікальная. Тут ужо з першых гадзін ярка праявіўся масавы гераізм савецкіх байцоў і камандзіраў. Але асабліва выявіліся стойкасць, вернасць прысязе нашых воінаў, якія змагаліся на асобных, ізаляваных участках абароны. Альбом сабраў ў сябе звесткі пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, умацаванні і абсталяванне, пры дапамозе якіх вяліся баі.